ПАЛАЖЭННЕ
аб круглагадовай спартакіядзе Дзешчанскай сярэдняй школы
на 2022/2023 вучэбны год
1. Мэта і задачы
1. Актывізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу па фізічнаму выхаванню.
2. Павышэнне аздараўленчага эфекту ад фізкультурных заняткаў, умацаванне здароўя навучэнцаў.
3. Прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.
4. Павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі навучэнцаў, іх разумовай і фізічнай працаздольнасці.
5. Садзейнічанне рознабаковай фізічнай падрыхтоўцы навучэнцаў.
6. Развіццё масавых відаў спорту сярод навучэнцаў.
2. Удзельнікі спаборніцтваў
Група А – 5-7 класы
Група Б – 8-11 класы
3. Арганізацыя спаборніцтваў
Арганізацыя і правядзенне спаборніцтваў спартакіяды ўскладаецца на настаўнікаў фізічнай культуры, класных кіраўнікоў, фізкультурны актыў школы.
4. Месца і тэрміны правядзення
1. Спартыўныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды школы праводзяцца ў адпаведнасці з гадавым каляндарным планам.
5. Умовы правядзення спаборніцтваў
1. Прызёры спартакіяды вызначаюцца па найбольшай суме сярэдніх балаў, якія набраны камандамі класа ва ўсіх відах праграмы спартакіяды.
2. Камандзе, якая не прыняла ўдзел у тым ці іншым відзе праграмы спартакіяды, прысуджаецца апошняе месца зыходзячы з агульнай колькасці класаў.
3. У выпадку роўнасці сумы сярэдніх балаў двух каманд першынство вызначаецца па найбольшай колькасці першых, затым другіх і далей месцаў.
4. Арганізатар фізкультуры класа прадастаўляе ў судзейскую калегію заяўку на ўдзел у спаборніцтвах.
5. У спаборніцтвах прымаюць удзел навучэнцы асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп у дазволеных для іх урачом відах праграмы спаборніцтваў.
6. Спаборніцтвы спартакіяды праходзяць па наступных відах праграмы: бег 60, 100м; скачок у даўжыню з месца, восеньскі крос, узровень фізічнай падрыхтаванасці, першынство па валейболе, адцісканняў, першынство па баскетболе, першынство па міні-футболе, вясновы крос.
Хмялеўскі В.В., настаўнік фізічнай культуры
Гаўрыленка Т.Д., настаўнік фізічнай культуры
Тоўсты Д.Ул., настаўнік фізічнай культуры
Программа внутришкольной спартакиады школьников
Вид |
Срок проведения |
Участники |
---|---|---|
Школьные соревнования по лёгкой атлетике «Школиада» |
сентябрь |
5-11 классы |
Осенний лёгкоатлетический кросс |
октябрь |
5-11 классы |
Уровень физической подготовки | ноябрь | 5-11 классы |
Первенство школы по пионерболу | декабрь | 5-7 классы |
Первенство школы по волейболу |
декабрь |
8-11 классы |
Отжимание |
январь |
5-11 классы |
Первенство школы по баскетболу(2022/2023) |
январь-февраль |
5-11 классы |
Первенство по лыжным гонкам(2022/2023) | январь-февраль | 5-11 классы |
Первенство школы по мини-футболу(2022/2023) |
октябрь-май |
4-11 классы |
Весенний лёгкоатлетический кросс |
апрель |
5-11 классы |
Итоговый протокол внутришкольной спартакиады(2022/2023) |