История, традиции, достижения учреждения образования

ГІСТАРЫЧНАЯ СТАРОНКА

У 1930 годзе ў Дзешчанцы ўзвялі драўляны будынак пачатковай школы. Дзешчанская школа па сваёй пераемнасці цесна звязана з Ячанскай. Апошняя ўпамінаецца з 1887 года як царкоўна-прыходская. У 1910 годзе побач з царквою быў узведзены новы будынак Ячанскай школы з кватэрай для настаўніка і адным вялікім класам для заняткаў.

У 1970 годзе ў Ячанцы засталася пачатковая школа, астатнія вучні пераведзены ў Дзешчанку, дзе быў узведзены будынак васьмігадовай школы са спартыўнай залай і сталовай.

З 1993 года Дзешчанская васьмігадовая школа стала сярэдняй.

1 верасня 2005 года быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак установы адукацыі “Дзешчанская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

15.09.2010 года адкрыты Музей бульбы.

У адпаведнасці з рашэннем Уздзенскага райвыканкама ад 25.02.2011 года № 161 установа адукацыі “Дзешчанская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” рэарганізавана шляхам злучэння з установай адукацыі “Дзешчанскі дзяржаўны дзіцячы сад” і перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, якая пачала сваю дзейнасць 1 верасня 2011 года.

Наши достижения

развернуть

НАШЫ ПОСПЕХІ

За двадцаць сем  гадоў  школу закончылі  316 адзінаццацікласніка.  З іх 15 выпускнікоў атрымалі 10 залатых і  5 сярэбраных медалёў. 

Паспяховасць за 2020/2021 навучальны год:

На “9” і “10” 5 вучняў (3%)

На “6-10” 65 вучняў (39%)

 

Паступілі ў вышэйшыя навучальныя  і сярэднія спецыяльныя ўстановы:

2020/2021 н.г. - 6 (67%) 

2019/2020 н.г. - 12 (92%) 

2018/2019 н.г. – 3 (60%)

2017/2018 н.г. – 8 (89%)

2016/2017 н.г. - 6 (60%)

2015/2016 н.г. – 9 (82%)

 2013/2014 н.г. – 8 (67%)

Клімашэвіч Ганна - дыплом ІІ ступені на конкурсе работ даследчага характару сярод вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці (2021); дыплом І ступені на міжнародным конкурсе даследчых работ сярод вучняў і студэнтаў па гісторыі і археалогіі (Ніжні Ноўгарад)

Зуева Ксенія - дыплом І ступені на раённым конкусе работ даследчага характару  (2020), дыплом ІІІ ступені на конкурсе работ даследчага характару сярод вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці (2020), дыпламант абласнога конкурсу работ  эколага-біялагічнага накірунку (дыплом І ступені, 2021), дыпламант рэспубліканскага конкурсу работ эколага-біялагічнага накірунку (дыплом ІІІ ступені, 2021). Кіраўнік:Надтока Н.М.

Садошанка Максім - удзельнік абласного фестывалю даследчых работ сярод  дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў (2020). Кіраўнік : Сяргейчык А.Я.

Семяніхін Арцём – удзельнік абласнога фестывалю работ даследчага характару сярод дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў (2019) Кіраўнік: Чэркас Н.П. 

Ханеня Ксенія – дыпламант раённага конкурсу работ даследчага характару (2019) Кіраўнік: Зямлянік Т.В. 

Баруценка Дар'я - пераможца раеннага конкурсу работ даследчага характару (2018). Кіраўнік: Надтока Н.М.

Матусевіч Вікторыя – удзельнік абласнога фестывалю работ даследчага характару сярод дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў (2018) Кіраўнік: Луганская Т.І. 

Савеня Ганна – дыплом І ступені ў алімпіядзе па працоўным навучанні на абласным этапе (2016) Кіраўнік: Зубель С.А. 

Іваноў Уладзіслаў – дыплом І ступені раённага і ўдзельнік абласнога конкурсу работ даследчага характару (2016) Кіраўнік: Сяргейчык А.Я. 

Матусевіч Дар'я – дыплом І ступені раённага і дыплом ІІ ступені абласнога конкурсу работ даследчага характару (2016) Кіраўнік: Сяргейчык А.Я. 

Лойка Ілья – дыплом ΙΙ ступені абласнога і дыплом Ι ступені XXVIII рэспубліканскага  конкурсу работ  эколага-біялагічнага накірунку (Кіраўнік: Надтока Н.М.) (2016) 

Лойко Ілля і Валюк Мікіта – дыплом І ступені на раённай навукова-практычнай канференцыі, дыплом ІІІ ступені на работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці (2015) Кіраўнік: Надтока Н.М. 

ВПК Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа занесены на Дошку гонару Уздзенскага раёна за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна за 2014 год 

ВПК Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа – пераможца раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў сацыяльнай сферы Уздзенскага раёна за 2016 год

Награды педагогического коллектива

Надтока Наталья Николаевна - дипломант республиканского конкурса "Педагог-организатор - 2006" (Диплом Министерства образования в номинации «За уважение к наследию и воспитание любви к малой Родине").

Сергейчик Елена Евгеньевна и Назаренко Людмила Николаевна приняли участие в районной конференции педагогов с работой "Использование игровых ситуаций на уроках как средство учебной мотивации младших школьников», отмечены дипломами III степени на районном конкурсе на лучшую сувенирную работу.

Черкас Наталья Петровна, руководитель кружка "Юный исследователь", диплом II степени за устный журнал "Мир родных берез" в областном туре XIV республиканской выставки научно-методической литературы и педагогического опыта по теме "Гражданско-патриотическое воспитание опыт и перспективы"

свернуть