Агульныя звесткі
Дата адкрыцця –1 верасня 2011 г.
Праектная магутнасць – 43 месцы
Колькасць груп - 3, з іх:
- другая малодшая – 1;
- старэйшая - 1;
- спецыяльная для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы - 1
Адукацыйнае асяроддзе ўстановы - гэта:
- Спартыўная зала;
- Кабінет настаўніка - дэфектолога;
- Экалагічная сцяжынка.
НАШЫ ВЫХАВАНЦЫ
У 2022/2023 навучальным годзе дашкольнай адукацыяй ахоплена 65 выхаванцаў, якія выхоўваюцца і навучаюцца ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, другой малодшай і старэйшай групах. Ахоп дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў складае 98 %.
З выхаванцамі працуюць 7 педагогаў:
выхавальнікі дашкольнай адукацыі:
- Кароль Людміла Аляксееўна - 1 кваліфікацыйная катэгорыя
- Луганская Таццяна Іванаўна - 1 кваліфікацыйная катэгорыя
- Шабалінская Людміла Рыгораўна - 1 кваліфікацыйная катэгорыя
- Якавіцкая Анастасія Віктараўна - 2 кваліфікацыйная катэгорыя
- Башкевіч Яўгенія Іванаўна - без катэгорыі, малады спецыяліст
кіраўнік фізічнага выхавання:
- Гаўрыленка Таццяна Дзмітрыеўна - 1 кваліфікацыйная катэгорыя
педагог-дэфектолаг:
- Шылава Таццяна Иванаўна - без катэгорыі
Памочнікі выхавальнікаў:
- Траўкіна Інга Іванаўна
- Талпыгіна Святлана Іванаўна
- Паўлава Кацярына Мікалаеўна
4 педагога – з вышэйшай адукацыяй, адукацыю па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” маюць 3 выхавальнікі.
Колькасць дзяцей, якія займаюцца ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі - 18.
Колькасць дзяцей, для якіх арганізаваны падвоз - 21.
Паказчык па колькасці траўм, атрыманых ва ўстанове адукацыі – 0.
Выкананне натуральных нормаў харчавання – 96,3%.
Забяспечанасць сродкамі навучання- 92%.
Забяспечанасць установы гульнявым, спартыўным і вучэбным абсталяваннем у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2007 № 50, складае 82%.
Аснашчэнне метадычнымі дапаможнікамі выхаванцаў – 95%, педагогаў – 96%.
Надворнае абсталяванне – 85%.
Для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў арганізавана работа 4 аб’яднанняў па інтарэсах: "Калабок" (тэатральная дзейнасць), на платнай аснове "Умелыя ручкі", "Чароўны пластылін" (дэкаратыўна-прыкладнога накірунку) і "Я іду ў школу".
Летнім аздараўленнем было ахоплена ў сярэднім 32 выхаванцы, гэта складае 48% ад агульнай колькасці дзяцей. Індэкс здароўя складае 100%.