Методическая копилка

Інтэграваны занятак па фарміраванні ў выхаванцаў навыкаў бяспечных паводзін “Азбука пажарнай бяспекі“ рознаўзроставая група ад 4 да 6 гадоў

развернуть

Інтэграваны занятак

па фарміраванні ў выхаванцаў навыкаў бяспечных паводзін

“Азбука пажарнай бяспекі “ (рознаўзроставая група ад 4 да 6 гадоў)

 

Мэта: фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін дашкольнікаў.

Задачы: актывізаваць рухальную актыўнасць выхаванцаў, развіваць хуткасць, спрыт, сілу мышцаў ног; замацаваць веды дзяцей аб правілах пажарнай бяспекі, уяўленні аб тым, якую бяспеку нясуць у сабе запалкі; фарміраваць уменні і навыкі ў паводзінах пры ўзнікненні пажара і сродках яго тушэння; выхоўваць увагу, смеласць, рашучасць, мэтанакіраванасць.

Інвентар і абсталяванне: лініі, тунэлі, тэлефоны, ведра дзіцячые, конусы, абручы, лялькі (цацкі) па колькасці дзяцей, лісты паперы па колькасці дзяцей.

Месца правядзення: спартыўная зала.

Ход занятка

Кіраўнік ФВ: Прывітанне, дзеці! У нас на занятку прысутнічаюць госці. Прывітанне, паважаныя госці! Сення я прапаную нашім выхаванцам пагаварыць, а гасцям паслухаць пра правілы пажарнай бяспекі. Гэта вельмі важныя правілы, якія павінны ўсе ведаць і прытрымлівацца іх.

         Ты павінен ведаць змалку,

Я скажу вам карацей:

Небяспечныя запалкі

У руках малых дзяцей!

Не бяры запалкі ў рукі,

Бо яны – агню прычына.

Хто ў запалкі не гуляе,

Той, канечне, малайчына.

Калі здарыцца пажар,

Калі бачыш – дом гарыць,

Не чакай на небе хмар,

Пачынай агонь тушыць.

Не пужайся і не стой!

Залівай агонь вадой!

         Там, дзе есць электраток,

         Нельга ліць вадою.

         Трэба сыпаць вам зямлю

         Шчодраю рукою.

         За агнем і дым паўзучы –

         Не раскрыць вачэй.

         Ты бяры ў свае рукі

         Тэлефон хутчэй.

У час пажару не сумуй, 101 тэлефануй!

Нязнайка: Стойце! Стойце, братцы! Вы пра мяне забыліся!

Кіраўнік ФВ: Дзеці, дык гэта ж Нязнайка! Прывітанне, Нязнайка!

Нязнайка: Прывітанне! Я так спяшаўся, так спяшаўся …

Ледзь самога сябе па дарозе не згубіў!

Кіраўнік ФВ: Так, яшчэ б крышку, і ты спазніўся б. Ты ж спяшаўся паспець на гутарку па правілах пажарнай бяспекі?

Нязнайка: Дык я нават і неведаю. Я проста ўбачыў, што дзеці ўжо сабраліся, вось і вырашыў, што яны зноў будуць у нешта цікавае гуляць. А гуляць я люблю!

Кіраўнік ФВ: Але ж мы будзем спаборнічаць у хуткасці, сіле, спрыце і ведах па супрацьпажарнай бяспецы. Ну і пагуляем, канечне, таксама, але спачатку нам неабходна правесці разминку. Так, дзеці?

Танцавальная размінка.

Нязнайка: Ну вось! Я ж кажу, штосці цікавае прыдумалі! Я, таксама, нештачка ведаю па гэтай вашай супрацьпажарнай бяспецы. У мяне тут такая сяброўка з'явілася – Запалачка. Ох яна і выдумляльшчыца! Колькі гулняў ведае!

Кіраўнік ФВ: Так-так-так! Запалачка, значыць? А ў якія гулні яна вучыла цябе гуляць?

Нязнайка: Як кастры паліць, як петарды ўзрываць, запалкі падпальваць, лісце паліць…Усяго і не ўспомніш…

Кіраўнік ФВ: А ўсяго і непатрэбна. Гэта, Нязнайка, называецца пажарная бяспека. І сяброўка ў цябе вельмі небяспечная. Дзеці, а хіба можна з запалкамі гуляць?

Дети: Не.

Нязнайка: Чаму?

Кіраўнік ФВ: А зараз дзеці раскажуць табе, чаму нельга.

1-е дзіця.     Можна з цацкамі гуляць,

                    А запалкі нельга браць.

2-е дзіця.    Тоненькія палачкі,

                    Палачкі-запалачкі.

Нязнайка:  Чаму?

3-е дзіця.    Могут агнем тваю хату спаліць,

                    Будзеш пасля ты на вуліцы жыць.

4-е дзіця.    Ад пажару ўцякай

 І запалкі не чапай!

Кіраўнік ФВ: Нязнайка, а ты ведаеш, хто такія Смяшарыкі?

Нязнайка: Ну канечне! Гэта такія ж героі мультфільмаў, як і я.

Кіраўнік ФВ: Правильна. Нязнайка, нават Смяшарыкі ведаюць, што гульні з агнем – небяспечныя! А, хто гэта да нас спяшаецца?

Кіраўнік ФВ: Дык гэта ж Вожык!

Вожык: Прывітанне, дзеці! Вы ведаеце, якая зараз пара года?

Дзеці: Да! Зіма.

Вожык: Правільна зіма. А якія зімовыя месяцы вы ведаеце?

Дзеці: Снежань, студзень, люты.

Вожык: Правільна, снежань, студзень, люты. А якое цудоўнае свята да нас прыходзіць у канцы снежня? Правільна, Новы год!

На новы год усе прыносяць дамоў елкі і ўпрыгожваюць іх навагоднімі цацкамі, гірляндамі, хлапушкамі. І вось тут небяспека пажару можа чакаць нас у звычайных сітуацыях, якія на першы погляд, здаюцца бяспечнымі. Іншымі словамі, загарэцца можа любая рэч.

  1. Занадта многа правадоў уключана ў адну электрычную разетку. Небяспечна.
  2. Нельга дакранацца да неізаляваных правадоў. Небяспечна.
  3. Электрычныя прыборы, напрыклад, прас, гірлянда на елцы, могуць загарэцца. У выпадку пажару званіце 101, запомніце 101.
  4. Усе, што знаходзіцца блізка ля абагрывальніка, таксама можа загарэцца. Не кладзіце на яго рэчы, не стаўце яго каля фіранак. Гэта небяспечна. У выпадку пажару званіце 101, запомніце 101.
  5. Запальваць свечкі і петарды небяспечна, нават калі гэта вельмі прыгожа.

Запомніце: гульні з агнем – небяспечная ідэя.

У выпадку пажару званіце 101, запомніце 101.

Нязнайка: Вось яно што! А што ж мне цяпер рабіць?

Кіраўнік ФВ: Заставайся з намі, і ты многаму навучышся.

Дзеці! Калі раптам пажар узнік, што вы павінны адразу зрабіць?

Павінны званіць у «101»! Аб пажары паведаміць! Хутка адрас свой назваць!

А пакуль не прыехалі пажарныя, трэба прыступаць да тушэння пажару.

А чым мы будзем тушыць агонь?

Нязнайка: А, я ведаю! Пірагамі і блінамі, і сушанымі грыбамі.

Кіраўнік ФВ: Дзеці! Хіба можна так агонь тушыць?

Дети: Не!

Кіраўнік ФВ: Правільна. Можа нам Вожык дапаможа разабрацца з гэтым пытаннем?

Вожык: Электрычныя прыборы тушыць вадой нельга, але можна выкарыстоўваць зямлю або вогнетушыцель, папярэдне выключыць з разеткі. Калі ў доме загарэліся фіранкі, іх неабходна сарваць, затаптаць на падлозе і заліць вадой.

У выпадку пажару званіце 101, запомніце 101.

Кіраўнік ФВ: Нязнайка! Ты запомніў, чым неабходна тушыць агонь? А вы, дзеці?

Кіраўнік ФВ: Усе ж такі я хачу праверыць, як нашы дзеці засвоілі правілы пажарнай бяспекі. Я буду задаваць вам пытанні, калі вы згодны, то дружна адказвайце: «Гэта мы, гэта мы, гэта ўсе мае сябры».

  1. Хто, пачуўшы  пах гару, паведамляе аб пажары? (Гэта мы…)
  2. Хто з вас, пачуўшы дым, гучна крычыць: «Гарым! Гарым! (Гэта мы…)
  3. Хто з вас гуляецца з агнем раніцай, вечарам і днем? (Маўчаць)
  4. Хто ў запалкі не гуляе і сябрам не дазваляе? (Гэта мы …)
  5. Хто ад маленькіх брацікаў, сястрычак хавае, дзеці дома запалкі? (Гэта мы …)
  6. Прызнавайцеся  ў тым, хто з вашых сяброў сваволіць з агнем? (Маўчаць)

Кіраўнік ФВ: Малайцы! З гэтым заданнем вы справіліся.  А зараз   пяройдзем  да  практыкі.  Давайце пакажам, што вы ўмееце.

Каманды “МЧС” “Направа”, да месца правядзення эстафет крокам марш.

Каманды “101” “Направа”, да месца правядзення эстафет крокам марш.

Нашы каманды: Каманда “101” і каманда “МЧС” – рознага ўзросту, таму і заданні ў іх будуць не аднолькавыя.

Эстафета №1 «Выклік пажарных»

Скачкі праз 6 ліній на дзвюх нагах (4-5г.), на адной (5-6г.)

Падбегчы да тэлефона, падняць трубку, выклікаць «101», назад – бег па прамой, передаць эстафету наступнаму ўдзельніку.

Эстафета №2 ««101» спяшаецца на дапамогу»

Бег «змейкай» з дзіцячым вядром паміж 4 конусамі (4-5г.), 5 конусамі (5-6г.)

«Выліць» ваду, патушыць агонь, назад – бег па прамой, перадаць вядро наступнаму ўдзельніку.

Эстафета № 3 «Выратаванне»

Пралезці ў тунэль грудзьмі наперад (4-5г.), спіной наперад (5-6г.)

Узяць ляльку (цацку), назад – бег па прамой, передаць эстафету наступнаму ўдзельніку.

Эстафета № 4 «Закідай агонь снежкамі»

Зрабіць з ліста паперы снежку (зкамячыць) і ад лініі 1,5м (4-5г.), 2м (5-6г.) кінуць у абруч “ачаг ўзгарання”, назад – бег па прамой, передаць эстафету наступнаму ўдзельніку.

Кіраўнік ФВ:     Каб шчасліва жыць у хаце,

                            То няцяжка ўсім запомніць змалку:

                            Трэба слухаць бацьку, слухаць маці,

                            Не бярыце для гульні запалкі!

Закончылася наша вучоба. Вы паказалі свае веды, уменні і зараз я прапаную вам патанцаваць цудоўны танец.

Танец да навагодняга свята

Практыкаванне на раслабленне “Сняжынкі”

Закружыліся, закруціліся белыя сняжынкі (круженне на месцы)

Уверх узляцелі белай зграяй, легкія пушынкі (устаць на наскі, рукі ўверх)

Ледзь заціхла завіруха (рукі апусціць уніз)

Уляглісь паўсюль (рукі развесці ў стораны)

На сняжынкі наступаць, асцярожна будзем (хадзьба на насках) і пастраенне ў адну шарэнгу.

Кіраўнік ФВ: Ітак, дзеці, каб у нашым доме ніколі не пасялілася бяда, каб не было пажару, запомніце гэтыя правілы:

Вожык:

  1. Не ўключай без мамы газ -  ГЭТА РАЗ!
  2. Калі няма дарослых дома, і ты пакуль што галава,

Запалкі не давай малому – ГЭТА ДВА!

  1. Сам запалкі не бяры – ГЭТА ТРЫ!

Нязнайка: У час пажару не сумуй, 101 тэлефануй!

Кіраўнік ФВ: Вас бабуля пачастуе

                        Булкамі духмянымі.

                        Дзеткі, слухайце дарослых,

                        Будзьце паслухмянымі!

А зараз - за праяўленую смеласць ў пажарных вучэннях, узнагарожваецца дыпломам каманда пад назвай “101”. Каманда пад назвай “МЧС”, за праяўленую спрытнасць ў пажарных вучэннях таксама ўзнагарожваецца дыпломам.

На гэтым наш занятак скончыўся. Вы былі ўсе вялікія малайцы, а зараз направа. За Вожыкам і Нязнайкай з залы ў группу крокам “Марш”!

Выхад з залы пад музыку.

свернуть

ПРЕЗЕНТАЦИЯ Нетрадиционное физкультурно-игровое оборудование

развернуть