Дзень роднай мовы

18.02.2022

21 лютага на базе ВПК Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Дню роднай мовы. ✨Вучні 7 класа ўдзельнiчалi ў пазнавальнай гульні “Пагуляем у роднае слова”. Мэтай мерапрыемства было праверыць дзяцей на веды беларускай мовы. Яны дружна перакладалi словы з рускай мовы і наадварот, адказвалі на пытанні, растлумачвалі значэннi слоў, прыказак. ✨ У фае школы была арганізавана акцыя “Маё любімае беларускае слова”. Кожны мог напісаць свае самыя любімыя словы. Найбольш папулярнымі словамі былі: каханне, шчасце, аблокi. Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну!

Ещё в этом разделе