Дыктант на роднай мове

21.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Не з'яўляецца выключэннем і наша краіна. На працягу апошніх гадоў стала добрай традыцыяй правядзенне рэспубліканскага дыктанта. Удзел у гэтым мерапрыемстве можа прыняць любы чалавек, нераўнадушны да лёсу роднай мовы. Сёлета і вучні 9-10 класаў Дзешчанскай школы прынялі ўдзел у напісанні дыктанта. Нам спадабалася. Спадзяюся, што ў наступным годзе аўдыторыя аматараў роднай мовы пашырыцца.