Тыдзень роднай мовы "Квітней наша родная мова"

20.02.2024

У лютым на базе ДУА “Дешчанская сярэдняя школа Уздзенскага раёна” праходзіць тыдзень роднай мовы "Квітней наша родная мова". У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці.

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёю прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
У дашкольных групах была арганізавана кніжная выстава “У гасцях у казкі беларускай”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца з беларускімі казкамі.
На працягу тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Буслы”, “Кот Васька”, “Грушка”, слухалі і спявалі беларускія песні.