Падарожжа ў Гомель

18.11.2023

Ужо стала добрай традыцыяй вучняў Дзешчанскай школы - падарожнічаць. На гэтым тыдні мы адправіліся ў сталіцу ўсходняга Палесся - Гомель.
Спачатку наведалі Веткаўскі музей стараверства і абраднасці. Мы апынуліся ў незвычайным, самабытным кутку старавераў, пабачылі на ўласныя вочы калекцыі старадаўніх ікон, тканых ручнікоў, касцюмаў, дэкарыраваных рукапісаў, узораў драўлянага разнога дэкору хат.
Наступным пунктам нашага падарожжа стаў Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў - галоўная славутасць Гомеля. Мы пазнаёміліся з экспазіцыямі залаў, прайшліся сцежкамі маляўнічага парка ( а ён прыгожы і восенню!), пабывалі на набярэжнай Сожа, падняліся на аглядную вежу, дзе з вышыні птушынага палёту ўбачылі Гомель.
Затым была аглядная экскурсія па горадзе. Гэта вядомыя фабрыкі і заводы Гомельшчыны: "Спартак", "8 Марта", "Гомсельмаш", а таксама Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, цырк, спартыўныя і гістарычныя аб'екты, сучасныя забудовы.
Напоўненыя новымі ўражаннямі, стомленыя, мы вярнуліся дадому. Раім усім наведаць гэты самабытны куточак нашай Бацькаўшчыны.