Прафарыентацыйнай падарожжа

18.04.2023

18 красавіка вучні нашай школы з самай раніцы адправіліся ў прафарыентацыйнай падарожжа ў горад Мінск. Першым нашым прыпынкам была фабрыка "Слодыч", дзе нас пазнаёмілі з працэсам прыгатавання смачнага пячэння ад замесу цеста і да гатовай прадукцыі. Мы мелі магчымасць прадэгусціраваць розныя гатункі пячэння і цукерак. Таксама нам расказалі пра гісторыю фабрыкі і асаблівасці арганізацыі працы. Напрыканцы мы атрымалі салодкія падарункі.
Затым мы адправіліся ў самае сэрца беларускага кіно - на кінастудыю "Беларусьфільм". Там мы наведалі музей кіно і музей зброі, пабывалі ў касцюмернай, рэквізітнай, на
здымачнай пляцоўцы новай экранізацыі па матывах рамана У. Караткевіча "Чорны замак Альшанскі".
Пасля наведалі Троіцкая прадмесце, прайшлі вуліцамі Верхняга і Ніжняга горада, а завяршылі экскурсію на Востраве Слёз.
Вось такім цікавым атрымалася наша чарговае падарожжа!