Падарожжа ў чароўную краіну МаліВур

24.12.2022

Напярэдадні Каляд і Новага года, 24 снежня, мы адправіліся ў паездку ў горад, які называюць беларускай Швейцарыяй, у Лагойск. А калі больш дакладна, то пабывалі ў гарналыжным цэнтры "Лагойск". Там, як сапраўдныя лыжнікі, падняліся на горку па канатнай дарозе. Затым мы накіраваліся ў сапраўдную навагоднюю казку на сустрэчу казачным прыгодам у чароўную краіну МаліВур. Там сустрэліся з мясцовымі жыхарамі дабравітамі, дапамаглі Прынцу, Прынцэсе і снежным эльфам разбудзіць Дракона. Потым каталіся на тарзанцы, арэлях, каруселях, цюбінгах, некаторыя нават праехаліся на коніку. Стомленыя, але вяселыя і радасныя вярталіся дадому. З сабой прывезлі салодкія сувеніры і незабыўныя ўражанні.