Экскурсионная поездка по маршруту "Усадебно-парковый комплекс "Дубой"-Пинск"

11.11.2022

11 лістапада вучні Дзешчанскага ВПК адправіліся ў чарговае падарожжа. На гэты раз наш маршрут быў скіраваны ў прыгожы, маляўнічы куток - сталіцу беларускага Палесся - горад Пінск. У час экскурсіі мы пачулі незвычайны палескі говар, пазнаёміліся з самабытнасцю гэтага краю, з прыгожай архітэктурай горада, наведалі Іезуіцкі калегіум, манастыр францысканцаў, кафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі, Палескі драматычны тэатр, дом Напалеона Арды, палац Бутрымовіча. Мы пабывалі ля помніка пінчуку, пешшу прайшліся па вуліцы Леніна, наведалі Музей Беларускага Палесся, дзе побач месцяцца даўніна і сучаснасць. Затым мы пераехалі ў сядзібна-паркавы комплекс "Дубое". Там мы наведалі рэшткі сядзібы, парк з рэдкімі пародамі дрэў, дакрануліся да 450-гадовага дуба, наведалі ваенныя могілкі перыяду Першай сусветнай вайны, дзе побач знайшлі апошні спачын рускія і нямецкія салдаты, праехалі па незвычайнай брукаванай дарозе, якой больш за 100 гадоў. Апошняй кропкай нашага маршруту стала паромная пераправа праз раку Піну, дзе нашы хлопчыкі паспрабавалі сябе ў ролі паромшчыка. Дамоў вярталі шчаслівыя і задаволеныя. З сабой прывезлі незабыўныя ўражанні ад гэтага дзівоснага краю.